Усе навіны

Сміт можа пакінуць мінскае «Дынама»

6 лістапада, 13:33

Як паведамляюць metaratings, канадскі нападаючы мінскага «Дынама» Джэмел Сміт у хуткай будучыні пакіне клуб. Дамоўленасць пра гэта ўжо дасягнута.

У цяперашнім сезоне Сміт правёў 15 матчаў у КХЛ, закінуў 4 шайбы і аддаў 1 галявую перадачу

У сезоне-2022/23 канадзец выступаў у АХЛ. Таксама Сміт правёў 91 матч у НХЛ, у якіх закінуў 12 шайб і аддаў 13 рэзультатыўных перадач.