Усе навіны

НХЛ: Два асісты Протаса не дапамаглі «Вашынгтону» абыграць «Фларыду» і іншыя матчы

9 лістапада, 08:46

У ноч на 9 лістапада праходзяць матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса прайграў «Фларыдзе» пасля авертайму (3:4). Протас правёў на лёдзе 13:47 хвілін. Ён гуляў у трэцім звяне – яно стала самым рэзультатыўным у камандзе. Таксама ён зарабіў два ачкі, аддаў дзве галявыя перадачы, зрабіў адзін кідок у створ, здзейсніў два перахопы і заблакаваў адзін кідок. У выніку на ліку Протаса ў гэтым сезоне тры ачкі (0+3).

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Вашынгтон» – «Фларыда» – 3:4 ОТ (1:2, 2:0, 0:1, 0:1)

«Таронта» – «Атава» – 3:6 (1:1, 1:2, 1:3)

«Вегас» – «Лос-Анджэлес» – 1:4 (0:0, 0:2, 1:2)