Усе навіны

Яўген Летаў: «У матчы з «Гомелем» не адразу прачулі пляцоўку»

13 лістапада, 23:36

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Гомелем» (3:5).

– «Гомель» з перамогай. Мне здаецца, абедзве каманды выдатна правялі гэтую сустрэчу, на вялікіх хуткасцях і з багаццем галявых момантаў. Абедзве каманды заслугоўвалі перамогі, але перамагае, нажаль, толькі адна. У першым перыядзе, скажам так, не адразу адчулі пляцоўку, потым каманда ўсё ж такі пераключылася і стала гуляць больш правільна ў пэўных момантах, пра якія мы прасілі хлопцаў. Гэта дапамагала да нейкага адрэзка часу, потым, на жаль, не дацярпелі.

– Які момант стаў пераломным у гэтым матчы?

– Гол Каткова нас крышку прыбіў, скажам так. Гэтыя ўкідванні разбіраюцца, рыхтуешся да іх, але згулялі няправільна і атрымалі гол. Галы, якія забіваюцца з такіх укідванняў, заўсёды вельмі ўплываюць на каманду, – сказаў Летаў.