Усе навіны

Раман Юпатаў: «Хацелася ўзяць нешта добрае з матча мінскага «Дынама», але, здаецца, узялі зусім не тое»

14 лістапада, 10:03

Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў даў каментар пасля перамогі над «Лідай» (5:3) у матчы Экстралігі.

– Супернік добра пачаў, стварыў шмат момантаў. Дзякуючы Максу Малюціну і індывідуальнаму майстэрству мы сёння перамаглі. Больш асабліва і каментаваць няма чаго.

– Учора вы натхняліся гульнёй мінскага «Дынама»?

– Хацелася б узяць з таго матчу нешта добрае, але, здаецца, узялі зусім не тое. Таксама пачатак быў кепскім, як і ў адной з каманд. Напэўна, мы не за тым сачылі, – сказаў Юпатаў.