Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «У матчы з «Металургам» шмат прайгралі барацьбы ў стыках»

14 лістапада, 23:02

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Металургам» (1:4) у КХЛ.

– Адзін гол у нашым выкананні. І момантаў было няшмат. Думаў, будзем выглядаць свяжэй. Але атрымалася яшчэ горш – нейкі цяжар. Шмат прайгралі барацьбы ў стыках. У атацы глядзеліся бяззуба. Супернік быў хутчэй і свяжэй. Гэта прадвызначыла зыход.

– Замест Цімафея Каўгарэні ў складзе з'явіўся Мікіта Пышкайла, але ў першым перыядзе правёў усяго дзве змены. Чаму?

– Па-першае, ён быў заяўлены 13-м нападаючым. Яны, як правіла, не адразу гуляюць. У другім перыядзе ён гуляў болей. Не зусім разумею пытаньне. Калі адказаць больш разгорнута, то Мікіта павінен быў гуляць у меншасці – ён добра гэта ўмее – але да яго чарга не дайшла, мы хутка прапусцілі. Пасля ён гуляў, дапамагаў у меншасці, выглядаў нядрэнна. Ды і ў прынцыпе мы планавалі яго крыху менш выпускаць, бо ён доўга не гуляў [з-за траўмы]. І мы разумелі, з кім сёння гуляем.

– Ягор Вельмакін камандзіраваны ў «Дынама-Маладзечна». Чаму?

– Каб атрымаць гульнявую практыку, – сказаў Квартальнаў.