Усе навіны

Яўген Летаў: «Было шмат шанцаў і галявых момантаў, якія трэба было рэалізоўваць»

21 лістапада, 11:39

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Лідай» (2:0).

– Цяжкая атрымалася гульня. Першы перыяд пакінуў дваякае ўражанне, бо пачалі неагрэсіўна, не дакочвалі там, дзе трэба было. У другім быццам бы ўключыліся, было шмат шанцаў і галявых момантаў, якія трэба было рэалізоўваць, але мы, на жаль, нават па пустых варотах перасталі пападаць.

Па трэцім перыядзе: зноў жа, даём шанцы суперніку ў пэўных сітуацыях, нервуемся з-за гэтага. Добра, што ў канцоўцы здолелі забіць яшчэ адзін гол, – сказаў Летаў.