Усе навіны

Раман Юпатаў: «Ісці ўверсе табліцы зараз – гэта гераізм «Віцебску»

22 лістапада, 14:23

Галоўны трэнер «Віцебску» Раман Юпатаў распавёў аб невялікім гульнявым спадзе сваёй каманды.

– Спад можна ўспрымаць па-рознаму. Вось мы па некаторых гульнявых сітуацыях знаходзімся ў спадзе. Пераадолець гэта і пры гэтым яшчэ перамагаць – гэта, у першую чаргу, і ёсць майстэрства калектыву. Ісці ўверсе табліцы прама зараз - гэта гераізм. І заслуга ў гэтым, перш за ўсё, калектыва. Не мая. У пэўных сітуацыях, якія зараз склаліся, калектыў дазваляе нам быць наверсе табліцы, – сказаў Юпатаў.