Все новости

Мінскае «Дынама» без Кадолы і Суворава адправілася на выязную серыю

28 лістапада, 17:21

Мінскае «Дынама» назвала склад на шостую выязную серыю сезона КХЛ, у якой мінчане згуляюць з ЦСКА, «Амурам», «Адміралам» і «Сібірру».

На выезд адправіліся 27 хакеістаў.

Брамнiкi: Аляксей Коласаў, Дылан Фергюсан, Ягор Вельмакін;

Абаронцы: Ілля Шынкевіч, Дзмітрый Дзярабін, Яні Калдзіс, Кодзі Керран, Мікіта Смірноў, Дзмітрый Корабаў, Роб Хэмілтан, Ілья Сушко, Алег Пажыган.

Нападаючыя: Раман Гарбуноў, Сэм Энас, Аляксандр Волкаў, Віталь Пінчук, Нік Мерклі, Вадзім Мароз, Андрэй Стась, Данііл Сацішвілі, Вячаслаў Асновін, Мікіта Пышкайла, Ягор Ігнаценка, Сяргей Кузняцоў, Ягор Борыкаў, Цімафей Каўгарэня, Брэт Рычы.

Уладзіслаў Кадола і Аляксандр Сувораў засталіся ў Мінску па медыцынскіх паказаннях.