Усе навіны

Мікіта Смірноў: «У матчы з «Амурам» мiнскаму «Дынама» патрэбная перамога»

1 снежня, 10:20

Расійскі абаронца мінскага «Дынама» Мікіта Смірноў падзяліўся чаканнямі ад матчу КХЛ супраць «Амура».

– Настрой добры. Пералёт прайшоў нармальна. Паглядзеў фільмы («Падзенне Лондана» і «Салют-7»), крыху пагуляў. І паеў. Фізічна адчуваю сябе нармальна. Навошта скардзіцца? Тым больш паспаў у самалёце.

– Прыйшла навіна, што ты выкліканы ў каманду «Расія 25» на Кубак Першага канала.

– Прыемна, вядома. Паедзем гуляць. У складзе шмат знаёмых хлопцаў з сістэмы СКА. А яшчэ Багдан Канюшкоў. Мы разам пачыналі шлях у вялікі хакей у Пензе.

– Прыйдзецца гуляць супраць аднаклубнікаў.

– Трохі думаў пра гэта. Гэта нармальна. Нават цікава.

– Што скажаш пра матч супраць ЦСКА? Над чым трэба папрацаваць?

– Над дробязямі. З іх усё пачынаецца. Калі ў гэтых кампанентах будзем лепш за суперніка, там нам будзе лягчэй выйграваць, будзем больш забіваць, менш прапускаць.

– Што скажаш пра «Амур»?

– Слабых супернікаў няма. Патрэбна перамога. Хутка паўза ў чэмпіянаце. Трэба максімальна набіраць ачкі, каб потым з новымі сіламі і эмоцыямі прадоўжыць рэгулярку, – сказаў Смірноў.