Усе навіны

Трэнер «Шахцёра» Чупрыс: «Выдатны матч, «Гомель» – класны супернік»

3 снежня, 08:30

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс пракаментаваў вынік матча Экстралігі з «Гомелем» (5:4).

«Каманду з перамогай. Ведаеце, зараз усе любяць казаць, маўляў, «Тарпеда», «Тарпеда», сёння і атрымаўся матч, як у «Тарпеда». 5:4, узаемная вострая гульня, толькі ў трэцім перыядзе мы, скажам так, схітравалі трошкі.

А так – выдатны матч, класны супернік, я думаю, што і яны, і мы ведалі, хто і ў што гуляе, у нас таксама маленькая пляцоўка. Яны ў канцоўцы першага перыяду нас падманулі, мы крыху падманулі ў канцоўцы другога, трэці перыяд згулялі па заданні, хлопцы малайцы.

Сёння па ходзе сустрэчы быў не зусім добры адрэзак, таму перамозе рады, але нюансаў вельмі шмат, момантаў, над чым працаваць – яшчэ больш. Большасць у нас было ні пра што, прапусцілі гол, хаця я папярэджваў, што сапернік гуляе актыўна і агрэсіўна ў меншасці, уцякае ў контратакі. Але нічога страшнага, значыць, праз церні прарвемся», – сказаў Чупрыс.