Усе навіны

Расійскі журналіст Хайрулін: «Інфармацыя пра хуткую адстаўку Квартальнава – фэйк»

3 снежня, 22:48

Расійскі журналіст Артур Хайрулін пракаментаваў чуткі пра хуткую адстаўку галоўнага трэнера мінскага «Дынама» Дзмітрыя Квартальнава.

«Найважнейшая перамога для мінскага «Дынама». Інфармацыя аб хуткай адстаўцы Дзмітрыя Квартальнова – фэйк», –напісаў журналіст у сваім тэлеграм-канале.

Нагадаем, што мінскае «Дынама» сёння перапыніла серыю з чатырох паражэнняў.