Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса прапусціў 6 шайб ад «Арызоны» без Калячонка і іншыя вынікі

5 снежня, 08:35

У ноч на 5 снежня прайшлі матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса разгромна прайграў «Арызоне» Уладзіслава Калячонка (0:6). Протас правёў на лёдзе 11:59 (з іх 1:28 у меншасці), нанёс 1 кідок, заблакаваў 1 стрэл, здзейсніў 1 перахоп і прайграў усе 4 укідванні. Калячонак не выйшаў на лёд з-за траўмы.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

5 снежня

«Тампа-Бэй» – «Далас» – 4:0 (2:0, 0:0, 2:0)

«Філадэльфія» – «Пітсбург» – 2:1 АТ (0:1, 1:0, 0:0, 1:0)

«Вініпег» – «Караліна» – 2:1 (1:0, 1:1, 0:0)

«Манрэаль» – «Сіэтл» – 4:2 (1:0, 2:1, 1:1)

«Арызона» – «Вашынгтон» – 6:0 (5:0, 1:0, 0:0)

«Вегас» – «Сэнт-Луіс» – 1:2 АТ (0:1, 0:0, 1:0, 0:1)