Усе навіны

Сяргей Стась: «Без шайб цяжка перамагчы»

5 снежня, 08:11

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Шахцёрам» (0:3).

– Скажам так, гульня не атрымалася. Праціўнік быў свяжэйшы, агрэсіўнейшы, жадання ў іх было больш. Хоць у другім перыядзе маглі памяняць ход гульні, стварылі ў ім дастаткова момантаў, забі мы 5 на 3, 5 на 4 – і ўсё магло павярнуцца ў іншы бок.

Без галоў цяжка перамагчы. І па гульні, вядома, «Шахцёр» сёння адназначна больш заслужыў перамогу. Гэта была не тая гульня, якую хацелася б бачыць: прайгралі ў барацьбе, у руху, у рэалізацыі адназначна, – сказаў Стась.