Усе навіны

Квартальнаў пра перамогу над «Сібірру»: «Дробныя рэчы ўсё вырашаюць»

5 снежня, 20:00

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў пракаментаваў перамогу над «Сібірру» (3:2).

– Вядома, мы рады перамозе. Да гала ў выкананні «Сібіры» гульня была інэртнай, мне такія не падабаюцца. Далі шанц саперніку, ён ім скарыстаўся, закінуў дзве шайбы.

У нас у трэцім перыядзе атрымалася закінуць за 17 секунд дзве шайбы, такое не часта ўбачыш. І гульня зноў перавярнулася. Такія дробныя рэчы ўсё вырашаюць. І напрыканцы трэцяга перыяду закінуў Саша Волкаў, у гэтай выязной серыі ў яго было шмат момантаў. Цяпер выдатна трапіў.

– Другая валявая перамога ў гасцях запар. «Дынама» ужо ўваходзіць у рэжым плей-оф?

– Мы разумелі, што будзем гуляць з пракруткамі, нестабільна, таму што ў нас шмат маладых беларускіх гульцоў з невялікім досведам. Лістапад у нас не заладзіўся. Тут трэба цярпець. Выдатна, што дзве апошнія гульні выцягнулі. Мы і да гэтага нядрэнныя гульні праводзілі, але за іх пункты не даюць. Зараз у роўнай барацьбе забралі два пункты.

– Цяжкі выезд з матчамі на Далёкім Усходзе завершаны. Цяпер вялікая паўза. Гэта плюс?

– Уся ліга чакае гэтага. Усё ж такі графік цяжкі. Трэба яшчэ зразумець, што да чаго. У лістападзе мы аселі. Іншыя каманды таксама. Трэба яшчэ траўмы загаіць. Ды і ўвогуле трэба перазагрузіцца.

– Вы былі адным з тых, хто запускаў хакейны бум у Новасібірску. Гэта было яшчэ на старой арэне. Параўнайце атмасферу тут і там?

– Добрая атмасфера. Так зразумеў, што сёння былі не поўныя трыбуны. Тут усё новае, якаснае. Выдатна, што такія арэны адчыняюцца. Толькі пробкі на дарогах, – сказаў Квартальнаў.