Усе навіны

Экс-трэнер зборнай Беларусі Фрэйзер пра матчы супраць каманды Лукашэнкі: «Пастукаў яму клюшкай па шчытках, а мне сказалі, што так не варта рабіць»

13 снежня, 18:03

Экс-галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Курт Фрэйзер, які ўзначальваў нацыянальную каманду з 2006 па 2008-ы год у інтэрв'ю «Зеркалу», узгадаў пра выставачныя матчы супраць хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі.

– Працуючы ў Беларусі, сутыкаліся з Лукашэнкам?

– Так, у нас не раз былі выставачныя матчы супраць яго каманды. На некаторых гульнях былі поўныя трыбуны, людзі актыўна хварэлі. У маёй камандзе былі памочнікі па зборнай: Уладзімір Цыплакоў, Эдуард Занкавец. Увогуле, тыя, хто ўжо скончыў кар'еру.

Памятаю, неяк выйшаў на стартавы ўкід супраць Лукашэнкі. Пастукаў яму клюшкай па шчытках і прывітаў: «Добрай раніцы! Як справы?» Мне потым сказалі, што так не варта рабіць… Ну, у выніку ўсё склалася добра! Вясёлы час.

У Лукашэнкі была выдатная каманда. Часам нам удавалася навязаць ёй барацьбу, але не памятаю, каб мы калі-небудзь выйгравалі, – сказаў Фрэйзер.