Усе навіны

Беларус Сідараў стаў найлепшым гульцом месяца ў «Саскатуне» з WHL

14 снежня, 11:01

Беларускі форвард Ягор Сідараў стаў найлепшым гульцом месяца ў «Саскатуне» з WHL.

У мінулым месяцы ён закінуў 16 шайб у 14 матчах. У 30 матчах гэтага сезона на рахунку Сідарава 44 (30+14) ачкі. Ён другі бамбардзір каманды.

Саскатун з 45 баламі ў 31 матчы лідзіруе ва Усходняй канферэнцыі і ў зводнай табліцы чэмпіянату WHL.