Все новости

Шаранговіч закінуў у пятым матчы НХЛ запар, ён паўтарыў рэкорд «Калгары»

17 снежня, 08:07
1

17 снежня ў матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Калгары» прымае «Тампа-Бэй». Пасля двух перыядаў гаспадары вядуць з лікам 3:0. Адну з шайбаў закінуў беларус Ягор Шаранговіч.

Форвард закінуў у пятым матчы запар. Раней у гісторыі клуба гэта ўдавалася толькі двум хлкеістам у іх першым сезоне ў складзе «Калгары»: Джо Маллену (5 матчаў у сезоне-1985/1986) і Кенту Нільсану (5 матчаў у сезоне-1980/1981).

Калі Шаранговіч зможа вызначыцца ў наступным матчы, яго галявая серыя стане самай доўгай у гісторыі клуба сярод хакеістаў, якія праводзілі свой першы сезон у «Калгары».