Усе навіны

Кальцоў пра выдаленне Бокуна: «Магчыма, ён хацеў крышку адштурхнуць суддзю, каб уступіць у барацьбу»

17 снежня, 14:01

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Канстанцін Кальцоў падзяліўся меркаваннем аб удары абаронцы Данііла Бокуна ў суддзю падчас матча.

– Калі шчыра, з Даніілам я яшчэ не размаўляў. Мусіць, на эмоцыях. Па самым моманце: там такі быў эпізод, магчыма, Данііл хацеў крыху адштурхнуць суддзю, каб уступіць у барацьбу, пайсці актыўна на саперніка. Што я магу сказаць? Вопыт, – сказаў Кальцоў.