Усе навіны

Яўген Летаў: «Нёман» праваліўся ў большасці, таму не хапае галоў у важных матчах»

17 снежня, 20:08

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў распавёў аб праблемах клуба ў бягучым сезоне.

– Трохі праваліліся ў большасці. Гэты кампанент у нас, калі параўноўваць з мінулым годам, упаў. З-за гэтага не хапае галоў у некаторых важных матчах. З-за гэтага мы зараз і не можам змагацца за першае месца.

Калі мы будзем крыху больш удачлівымі ў некаторых кампанентах, то мы будзем перамагаць. Мы хацелі, каб новыя хлопцы, якія да нас прыйшлі ўзмацнілі нас. Але пакуль не ад усіх дачакаліся гэтага ўзмацненьня. У любым выпадку, мы адштурхваемся ад статыстыкі мінулага года. І нашы лідары за такі час набіралі па 40 ачкоў. І вось зараз бачна, што адзін недабраў 10 ачкоў, другі, трэці і становіцца зразумела чаму мы не набіраем балы ў турнірную табліцу. Гэта рэалізацыя і гэта адносіцца да гульцоў, якія адказваюць на фінальную стадыі атакі.

Гульні супраць «Шахцёра» паказалі, што каманда ў пэўны момант можа сабрацца і паказаць тую гульню, якой ад яе чакаюць, – сказаў Летаў.