Усе навіны

Раман Юпатаў: «Мы своечасова забівалі галы «Дынама-Маладзечна», але таксама не ў час прапускалі лёгкія шайбы»

18 снежня, 22:37

Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў пракаментаваў матч супраць «Дынама-Маладзечна» (4:3).

– Каманду і заўзятараў з перамогай! Нядрэнная гульня па якасці з абодвух бакоў. Так, было сёння не шмат момантаў у абедзвюх каманд, але ўсе яны былі вострыя. Мы своечасова забівалі галы, але таксама не своечасова прапускалі вельмі лёгкія шайбы.

Трэба зрабіць некаторым гульцам высновы па сваіх дзеяннях, таму што часам ад слоў давядзецца пераходзіць да справы. Ну а так, непатрэбныя выдаленні былі сёння, але па самым малюнку каманда згуляла дастаткова якасна, – сказаў Юпатаў.