Усе навіны

Жылінскі пра матч супраць «Нёмана»: «Пры нядрэннай гульні, на жаль, засталіся без ачкоў»

18 снежня, 22:50

Галоўны трэнер аршанскага «Лакаматыва» Ігар Жылінскі пракаментаваў матч супраць «Нёмана» (4:2).

«Пры нядрэннай гульні сваёй каманды ў нападзе, на жаль, засталіся без ачкоў. Былі пэўныя правалы ў абароне, таму атрымалася так, як атрымалася. Усё астатняе каментаваць я адмаўляюся. Калі нехта глядзеў гульню, разумее, пра што я кажу», – заявіў Жылінскі.