Усе навіны

Трэнер «Лакаматыва» Жылінскі: «У чарговы раз засталіся з голай дупай»

21 снежня, 08:39

Галоўны трэнер «Лакаматыва» Ігар Жылінскі падвёў вынікі матча супраць «Нёмана» (2:3).

«Пры дастаткова нядрэннай па змесце гульні ў чарговы раз засталіся, мякка кажучы, з голай дупай. Дурныя індывідуальныя памылкі некаторых маладых людзей прыводзяць часцяком да такога выніку. І, відаць, не хапае нам пэўнага майстэрства для таго, каб рэалізаваць тыя моманты, якія ствараем.

На мой погляд, мы сёння стварылі дастаткова момантаў, каб забіць больш, але атрымалася забіць толькі ў большасці. Ёсць над чым працаваць», – сказаў Жылінскі.