Усе навіны

Уладзіслаў Яроменка: «Выступы за зборную Беларусі дапамаглі набраць кандыцыі»

23 снежня, 12:45

Абаронца «Металурга» Уладзіслаў Яроменка падзяліўся меркаваннем аб гульні за зборную Беларусі на Кубку Першага канала.

– Як паездка на Кубак Першага канала дапамагла вам падрыхтавацца да гэтага матчу?

– Безумоўна, моцна дапамагла, бо я не гуляў з 15 кастрычніка. Добра, што так супала, што можна было пайграць, набраць нейкія кандыцыі, адчуць гульню. Таму што, можна сказаць, пасля такога доўгага перапынку мне вельмі цяжка было б уваходзіць адразу ў гульню ў складзе «Металурга». Удзел у турніры ў Маскве мне гэта моцна дапамагло, – сказаў Яроменка.