Усе навіны

Вадзім Мароз: «Калі б у КХЛ з'явілася другая беларуская каманда, успрыняў бы гэтую навіну станоўча»

25 снежня, 19:52
2

Нападаючы мінскага «Дынама» Вадзім Мароз пракаментаваў думку аб уключэнні ў КХЛ яшчэ адной беларускай каманды.

«Калі б у КХЛ з'явілася другая беларуская каманда, успрыняў бы гэтую навіну станоўча. У гэтым жа нічога дрэннага няма. Больш гульцоў будзе развівацца, спрабаваць свае сілы на высокім узроўні.

Было б вельмі цікавае беларускае дэрбі. Я ў Экстралізе гуляў за наваполацкі «Хімік», летась за Жлобін чэмпіёнам стаў. Ведаю, што ў Віцебску заўзятыя фанаты, там любяць хакей. Каманда ўжо некалькі гадоў добра гуляе. Раней яны займалі апошнія месцы, зараз яны ў лідарах. Зʼяўленне другой беларускай каманды надало б КХЛ яшчэ большую цікавасць», – сказаў Мароз.