Усе навіны

Шаранговіч набраў 22-і вынiковы бал у сезоне

28 снежня, 08:20

У ноч на 28 снежня ў матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Калгары» дома прайграў «Сіэтлу» (1:2). У гаспадароў беларускі форвард Ягор Шаранговіч вызначыўся асістам. Беларус набірае ачкі ў трэцім матчы запар.

Шаранговіч правёў на лёдзе 20 хвілін 14 секунд, выканаў 3 кідкі і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «-1».

У сезоне ў Шаранговіча 22 (11+11) балы ў 35 гульнях пры 4 штрафных хвілінах.