Усе навіны

Станіслаў Корабаў: «Шахцёр» змог рэалізаваць свае моманты, «Хімік» – не»

29 снежня, 00:00

Галоўны трэнер наваполацкага «Хіміка» Станіслаў Корабаў падвёў вынікі пройгрышу cалігорскаму «Шахцёру» (0:4) у рэгулярным чэмпіянаце Беларусі.

– Сёння не ўбачылі агню ў вачах хлопцаў. Супернік змог рэалізаваць свае моманты, мы – не.

Хочацца сказаць дзякуй усім заўзятарам за падтрымку і павіншаваць іх з надыходзячымі святамі. Пажадаць здароўя, шчасця і ўдачы.

Не атрымаўся ў нас снежань, таму трэба перажыць гэты перыяд. Будзем старацца ў новым годзе парадаваць усіх сваімі вынікамі, – пракаментаваў Корабаў.