Усе навіны

Яўген Летаў: «Мы правільныя зрабілі высновы, добра правялі матч і заслужана перамаглі»

30 снежня, 00:03

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў даў каментар пасля перамогі над «Дынама-Маладзечна» (7:1) у матчы Экстралігі.

– Мы правільныя зрабілі высновы. Добра правялі матч і заслужана перамаглі.

– Адсутнічалі ў заяўцы Феклістаў і Ляўша. З чым гэта звязана?

– Каб гуляць, трэба дапамагаць камандзе рабіць вынік. На жаль, у рабят гэта не атрымалася ў мінулай гульні. Таму сённяшні матч яны прапускалі.

– Максім Цыбін не дайграў сёння. Ужо вядомая прычына?

– Макс атрымаў невялікае пашкоджанне.

– Падарылі перамогу защзятарам. Сёння ледзь не поўны фан-сектар прыехаў падтрымаць. Што скажаце ім напярэдадні Новага года?

– Вялікі дзякуй, што пасля буйнай паразы, якая б'е па самалюбству, яны прыехалі і падтрымалі каманду. Дзякую ім. Усіх защзятараў і спартсменаў з надыходзячым Новым годам! Здароўя, дабра і новых перамог, – сказаў Летаў.