Усе навіны

Беларус Сідараў набраў вынiковыя ачкі ў 8-м матчы WHL запар

30 снежня, 12:50

Мінулай ноччу ў матчы WHL «Саскатун» на выездзе саступіў «Брэндан Уіт Кінгз» (2:3 ПБ). У гасцей беларус Ягор Сідараў вызначыўся асістам.

Хакеіст падоўжыў сваю вынiковую серыю да 8 гульняў. Усяго Сідараў зарабіў 48 (33+15) балаў у 33 матчах.