Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса саступіў «Нью-Джэрсі», «Анахайм» прайграў «Таронта»

4 студзеня, 08:57

У ноч на 4 студзеня снежня прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса саступіў «Нью-Джэрсі» (3:6). Протас правёў на лёдзе 13:06 хвілін, зрабіў адзін кідок, заблакаваў адзін стрэл саперніка, дапусціў дзве страты і скончыў матч з «-2» у графе карыснасці.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

4 студзеня

Вашынгтон – Нью-Джэрсі – 3:6 (1:2, 2:2, 0:2)

Анахайм – Таронта – 1:2 ОТ (0:0, 1:0, 0:1, 0:1)