Усе навіны

Летаў пасля 5:1 над «Юнацтвам»: «Нёман» заслужана перамог»

5 студзеня, 22:51

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Юнацтвам» (5:1).

– Вялікі дзякуй нашым заўзятарам! Блізкія сёння былі да аншлага, спадзяемся ён адбудзецца ўжо ў гэтую нядзелю, на наступнай гульні. Запусцілі першую хвалю ў сезоне, гэта радуе. Класны матч атрымаўся.

У першым перыядзе выдатна пачалі, давялі да завяршэння свае камбінацыі. У другой дваццаціхвілінцы не зусім правільна згулялі, але Міша нас пакінуў у гульні, падчысціў тыя моманты, якія ствараў супернік. У трэцім згулялі правільна, бо, як прасілі хлопцаў, яны ўстаноўку выканалі і заслужана перамаглі.

– Як пракаментуеце растанне з Андрэем Фекліставым?

– Андрэй не той гулец, які павінен быць у ратацыі, ён павінен уплываць на вынік. Не атрымалася, і, калі сапраўды, крыўдна, што мы не змаглі выкарыстаць патэнцыял гэтага гульца. Жадаем яму поспехі ў далейшай кар'еры, – сказаў Летаў.