Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Мiнскаму «Дынама» патрэбныя галы, а не «ой» і «ай». Людзі глядзяць»

5 студзеня, 23:52

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Амурам» (2:3) у КХЛ.

– Добрая канцоўка матчу. Гульня атрымалася роўнай, калі разглядаць два перыяды. Нам заляцелі некалькі шайбаў… Не ішлі справы ў нападзе. Але пераламалі ход гэтага матча. Выдатна, што гэта атрымалася. Крыўдная параза. Але хлопцы імкнуліся.

Гэта была першая гульня пасля невялікага перапынку. Трэба знайсці ключы да брамы. У нас шмат галявых момантаў – гэта выдатна. Але трэба больш майстэрства, хочацца больш галоў. У тым ліку ў большасці. Не рэалізавалі большасць 5 на 3. Можа, перапынак адбіўся.

– Матч быў падобны на гульню ў Хабараўску. Прайгравалі 0:2. Тады потым закінулі адну шайбу, сёння дзве. Рабілі працу над памылкамі?

– Мы не памятаем той матч, ён быў даўно. Так, прайгравалі. Тады першы гол прапусцілі на першай хвіліне. Потым скрозь варатара прайшла шайба пры гульні 4 на 5.

Прапускаем такія тыповыя шайбы. Тут трэба самім закідваць болей. У той жа большасці. У трэцім перыядзе 24-2 па кідках. Мы зрабілі два галы, перавярнулі гульню. Атрымалася знайсці ў нападзе тое, што хацелі. Хлопцы рызыкавалі, малайцы.

– Каўгарэня атрымаў траўму. Што з ім?

– Ён выходзіў гуляць пасля таго стыку. Ён хлопец моцны, малайчына.

– Вы казалі пра рэалізацыю. Супернiка перакідалі ў тры разы. Вы не задаволены толькі рэалізацый? Што наконт астатніх кампанентаў?

– Вы часта пытаецеся пра кідкі. Калі мы павядзем у лiку, гульня памяняецца. Гульня заўсёды будзе мяняцца, калі мы будзем весці ў рахунку. Нам вельмі хацелася б мець гандыкап у два-тры галы. Гэта можна было зрабіць. А нам часта даводзіцца даганяць. І прапускаць такія лёгкія галы.

Мы нядрэнна гулялі. Сёння была цярплівая і працоўная гульня. Але трэба было не прапускаць да канца трэцяга перыяду. Гэтага не атрымалася.

– Нешта сказалі пасля гала Энаса? Да гэтага не забілі пры гульні 5 на 3, гэта, магчыма, дэмаралізавала каманду. Але потым знайшлі сілы і закінулі дзве шайбы.

– У нас павінна хапаць майстроў закідваць пры гульні 5 на 3. Тым больш так гулялі паўтары хвіліны. Але зноў будзем казаць, што брамнік суперніка даў рэальны шанц сваёй камандзе. Бабкоў сёння ў «Амура» [гуляў цудоўна].

Шмат разоў у гэтым сезоне я хваліў варатароў суперніка. Але мы таксама не пальцам робленыя. Трэба знаходзіць галы. Нам патрэбны галы, а не ой і ай. Людзі глядзяць, для іх трэба закідваць шайбы, цешыць іх.

– Танер Фрыц дэбютаваў за «Дынама». Ён гуляў са Стасем і Сацiшвілі. Былі думкі яго паставіць разам з Мерклі і Энасам, усё ж яны ўсе замежнікі.

– У яго быў добры момант, шкада, што не закінуў, такія матчы трэба выйграваць.

Танер не трэніраваўся толкам тыдзень, займаўся дакументамі. Толькі два дні таму прыехаў. Асцерагаліся, каб не атрымаў траўму.

Ён і заўтра з намі не паедзе ў Ніжні Ноўгарад, таму што не гатовы дакументы з-за выхадных дзён у Расіі.

Танеру трэба патрэніравацца. Нам патрэбны такі хакеіст, думаю, што ён будзе гуляць у цэнтры, – сказаў Квартальнаў.