Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса адолеў «Лос-Анджэлес», «Калгары» Шаранговіча саступіў «Чыкага» і іншыя вынікі

8 студзеня, 08:00

7-8 студзеня адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса дома выйграў у «Лос-Анджэлеса» (4:3). Беларус правёў на лёдзе 16:30 (з іх 0:09 у большасці), нанёс 3 кідкі (яшчэ 1 кідок міма), правёў 1 сілавы прыём і дапусціў 2 страты.

«Калгары» Ягора Шаранговіча ў гасцях прайграў «Чыкага» (3:4). Беларус правёў на лёдзе 18:25 (з іх 2:09 у большасці і 1:01 у меншасці) і нанёс 2 кідкі (яшчэ 4 міма).

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

7 студзеня

«Вашынгтон» – «Лос-Анджэлес» – 4:3 (0:0, 2:2, 2:1)

«Чыкага» – «Калгары» – 4:3 (1:1, 2:1, 1:1)

8 студзеня

«Арызона» – «Вініпег» – 2:6 (0:1, 1:2, 1:3)

«Анахайм» – «Дэтройт» – 2:3 (1:1, 0:1, 1:1)