Усе навіны

Трэнер «Віцебска» Юпатаў: «Беларусі патрэбная каманда ў ВХЛ, хлапчукі імкнуліся б туды пры меншай колькасці лімітаў»

9 студзеня, 16:15

Галоўны трэнер «Віцебскa» Раман Юпатаў мяркуе, што замест лімітаў беларускаму хакею патрэбны клуб у ВХЛ.

– Ёсць два нюансы. Калі я працаваў у камандзе, якая знаходзілася на апошнім месцы, у нас былі складаныя часы, ліміты мне дапамаглі б, я прайшоў гэты шлях і разумею іншыя каманды.

Калі ты становішся серадняком, разумееш, што гэта добрая рэч, але можна было б іх адмяніць, але важна разумець, што хлопцы, якім па 26-27 гадоў, мы іх трошкі губляем.

Так, мы атрымліваем добрых маладых хлопцаў для «Дынама», але за кошт таго, што некаторыя з іх адчуваюць ліміт, яны не прыкладаюць асаблівых намаганняў, бо яны ведаюць, што яны ўсё роўна будуць у складзе.

Самае асноўнае – маральны складнік для рабят, якім ужо 28 гадоў. Атрымліваецца, ты ўжо непаўнавартасны, незаможны?

Гэта няроўнасць паміж гульцамі. Ліміты патрэбны, гэта паказвае мінскае «Дынама», прыцягваючы столькі моладзі. То як прагрэсуе Мароз, Борыкаў, – гэта добрая мадэль. У нас ёсць інстытуты зборных, «Дынама-Шыннік».

Кубак Дружбы паказаў, што нам трэба ўдзельнічаць у ВХЛ. У тыя часы, калі «Юнацтва» Міхаіла Захарава гуляла там, гэта было правільна рашэнне.

Маючы каманду ў ВХЛ, мы маглі б усю перспектыўную моладзь, якая не праходзяць у склад мiнскага «Дынама», выкарыстоўваць там. Рабяты змаглі б рэалізоўваць свой патэнцыял у беларускай камандзе, пры меншай колькасці лімітаў хлапчукі імкнуліся б туды патрапіць, і гэта стварыла б пэўную канкурэнцыю, і не ўшчамляла б правы старых.

Зразумейце, я разважаю са сваёй званіцы, ёсць спецыяльныя людзі, якія гэтым займаюцца, ёсць федэрацыя, якая ўзяла гэтую лінію, важна, што яна ёсць. Дрэнна, калі няма стратэгіі. Федэрацыя ў плане працы, асвятленні чэмпіянату працуе вельмі якасна, – сказаў Юпатаў.