Усе навіны

Данііл Сацішвілі: «Перад «Дынама» стаіць задача – падняцца ў рэгулярцы як мага вышэй»

10 студзеня, 09:48

Нападаючы мінскага «Дынама» Данііл Сацішвілі падзяліўся меркаваннем пасля пераможнага матчу супраць «Спартака» (3:1) у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ.

– Данііл, як ацэніш матч у цэлым?

– Добрая гульня. Камандная перамога. Хлопцы малайцы, усіх віншую. Здолелі абгуляць усё ж «Спартак» у гэтым сезоне пасля дзвюх няўдач да гэтага. Пачалі рэалізоўваць свае моманты. Больш сканцэнтраваліся на абароне. Сёння ўсё атрымалася.

– Ці па сілах вам забрацца ў рэгулярцы вышэй за 8-е месца?

– Вядома. Перад намі стаіць задача – падняцца як мага вышэй. І мы пастараемся гэта рэалізаваць па максімуме.

– Патэнцыйна «Спартак» можа быць вашым супернікам у плэй-оф у першым раундзе. Ці па сілах вам ён, асабліва пасля сённяшняй гульні?

– У цэлым, гатовы гуляць з любым супернікам. Пакуль загадваць рана. Яшчэ невядома, хто ў выніку стане апанентам. Галоўнае – утрымацца ў зоне плэй-оф і рушыць вышэй па магчымасці.

– Хто, на твой погляд, самы нязручны супернік у гэтым сезоне?

– Усе супернікі роўныя, і з усімі можна згуляць на сваю карысць. Нават трэба. Канкурэнцыя высокая ў сезоне, таму кожны можа абгуляць кожнага, – сказаў Сацішвілі.