Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса абыграў «Анахайм», шайба Шаранговіча у авертайме прынесла перамогу «Калгары» над «Арызонай» і іншыя матчы

17 студзеня, 08:49

У ноч на 17 студзеня адбудуцца чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса перамог «Анахайм» (2:0). Протас адыграў 16:17, з іх 00:49 – у большасці, выканаў 1 кідок у створ варот, яшчэ 1 стрэл заблакавалі супернікі і скончыў матч з паказчыкам карыснасці «0».

«Калгары» Ягора Шаранговіча абыграў «Арызону» (3:2). Шаранговіч адыграў 18:17, з іх 6:52 – у большасці, 01:23 – у меншасці, закінуў пераможны гол, выканаў 2 кідкі ў створ варот і скончыў матч з паказчыкам карыснасці «-1».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

17 студзеня

«Вашынгтон» – «Анахайм» – 2:0 (1:0, 0:0, 1:0)

«Рэйнджэрс» – «Сіэтл» – 5:2 (2:1, 2:0, 1:1)

«Атава» – «Каларада» – 4:7 (1:1, 3:2, 0:4)

«Далас» – «Лос-Анджэлес» – 5:1 (2:0, 0:1, 3:0)

«Вініпег» – «Айлендэрз» – 4:2 (1:1, 2:0, 1:1)

«Чыкага» – «Сан-Хасэ» – 2:1 Б (1:0, 0:0, 0:1, 0:0, 2:1)

«Калгары» – «Арызона» – 3:2 ОТ (0:0, 0:1, 2:1, 1:0)

«Эдмантан» – «Таронта» – 4:2 (0:1, 1:1, 3:0)