Усе навіны

Галкіпер «Калгары» Владар: «У Шаранговіча незвычайны кідок. Магчыма, у іх у Беларусі нармальных клюшак не было»

18 студзеня, 10:27

Галкіпер «Калгары» Данiэль Владар падзяліўся меркаваннем аб тэхніцы кідка беларуса Ягора Шаранговіча.

– Кідок Ягора хітры, але ж ён трапляе. Ён шмат кідае ў гэтым стылі на трэніроўках, яго рэзультатыўнасць не здзіўляе, але я вельмі рады за яго, упэўнены, ён працягне забіваць.

На першы погляд здаецца, што ён цягне клюшку і потым наносіць кідок, але затым ён быццам проста кідае і трымае рукі зверху.

Гэта проста незвычайны кідок, я не ведаю. Магчыма, у іх у Беларусі нармальных клюшак не было. Але кідок выдатны, – сказаў Владар.