Усе навіны

Клімовіч закінуў першую шайбу ў сезоне АХЛ

22 студзеня, 08:24

«Аббатсфорд» дома абыграў «Сан-Дыега» (5:2) у матчы АХЛ.

Беларускі форвард Даніла Клімовіч адзначыўся голам, калі зрабіў лік 3:0.

У 12 матчах сезону на рахунку Клімовіча 3 (1+2) ачкі пры 6 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «+4».

Адзначым, што ўсяго за кар'еру ў рэгулярных чэмпіянатах АХЛ у яго цяпер 50 (26+24) выніковых балаў у 141 паядынку.