Усе навіны

Раман Юпатаў: «У матчы з «Юнацтвам» самі сабе дзве шайбы падвезлі»

24 студзеня, 10:18

Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Юнацтвам» (2:4).

– Добры змест гульні. Шмат было барацьбы на ўсіх участках, хлопцы імкнуліся, і папракнуць іх няма ў чым. Прапушчаныя галы прывезены нават не ў выніку дзеянняў суперніка, мы самі сабе дзве шайбы падвезлі. Як толькі мы ліквідуем гэты момант, нам будзе лягчэй, і пойдуць перамогі, – сказаў Юпатаў.