Усе навіны

Аднаклубнік Шаранговіча Дзюбе і яшчэ 4 хакеісты пакінулі размяшчэнне клубаў – ім прад'явяць абвінавачванні ў сэксуальным гвалце

25 студзеня, 10:37

У «Нью-Джэрсі» паведамілі, што нападаючы Майкл Маклаўд і абаронца Кэл Фут узялі бестэрміновы водпуск і пакінулі размяшчэнне каманды. Хакеісты таксама ўваходзілі ў склад зборнай Канады на МЧМ-2018.

Такі ж водпуск узялі аднаклубнік Ягора Шаранговіча нападаючы Дылан Дзюбе («Калгары»), варатар Картэр Харт («Філадэльфія») і атакуючы Алекс Фарментон («Амбры-Піёта»).

Раней стала вядома, што пецярым прадстаўнікам маладзёжнай зборнай Канады складу на МЧМ-2018 загадалі здацца лонданскай паліцыі, каб ім выставілі абвінавачанні ў сэксуальным гвалце.

Абвінавачанні могуць быць звязаныя з меркаваным інцыдэнтам сэксуальнага гвалту падчас гала-мерапрыемства па гольфе ў чэрвені 2018 года ў Лондане.

Каментарыi адключаныя