Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Было б несправядліва, калі б мінскае «Дынама» з'ехала без ачкоў з Яраслаўля»

26 студзеня, 22:18

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў падзяліўся меркаваннем пра матч з «Лакаматывам» (5:3).

– Добрую гульню правялі. Усё магло перавярнуцца. У прынцыпе так і адбылося. «Лакаматыў» у трэцім перыядзе нас падціснуў, мы ледзь-ледзь аселі. Сказаў рабятам, што было б несправядліва, калі б мы з'ехалі без ачкоў. Мы іх заслужылі. І апошні гол заканамерны.

– З той гульнёй, якую паказала сёння мінскае «Дынама», вы знаходзіцеся не на сваім месцы, павінны быць на два-тры месцы вышэй. І сёння ваша першае звяно разабрала абарону «Лакаматыва». І дзякуючы яму вы здолелі перамагчы. У вас ідзе стаўка толькі на першае звяно?

– Выйграе каманда. Ёсць лідары. І выдатна, што яны забіваюць. Зрабілі адно звяно, але ў нас і іншыя хлопцы сёння пастараліся. Мы нахапалі выдаленнi ў трэцім перыядзе, але хлопцы вельмі выдатна робяць іншую працу.

І Фрыц, і Волкаў гуляюць у меншасці, яны і забілі гэты гол. А наконт таго, што мы «на сваім» ці «не на сваім» месцы: у нас ідзе станаўленне каманды, шмат сваіх хлопцаў. У кожнага свае «прусы». Пра гэта доўга можна казаць, – сказаў Квартальнаў.