Усе навіны

Аляксандр Палішчук: «Было шмат момантаў, але нуль галоў у фармаце пяць на пяць»

28 студзеня, 10:57

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Віцебскам» (2:4).

– Цяжкая, але цікавая гульня. Добры матч, мне спадабаўся. Дзякую хлопцам, што біліся да апошняга. У большасці забілі, меншасць выдужалі, нядрэнна згулялі. Мы саступілі ў гульні пяць на пяць. Было шмат момантаў, але нуль галоў у фармаце пяць на пяць. Прапусцілі двойчы з дабівання, адну шайбу – са стандарту, – сказаў Палішчук.