Усе навіны

Сідараў набраў 60-ы выніковы бал у сезоне WHL

29 студзеня, 11:08

«Саскатун» дома абыграў «Свіфт Каррэнт Бронкос» (3:2 АТ).

Беларускі форвард гаспадароў Ягор Сідараў адзначыўся асістэнцкім балам на 19-й хвіліне ў большасці, калі лік стаў 1:1.

У 45 матчах са старту сезона ў беларуса цяпер 60 (36+24) выніковых балаў пры 48 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «+11». Ён – другі бамбардзір каманды і дзеліць другое месца ў спрэчцы снайпераў у Лізе.