Усе навіны

Сяргей Стась: «Галоўнае, што «Гомель» ужо выйшаў у плэй-оф»

30 студзеня, 22:50

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась пракаментаваў паразу ад «Юнацтва» (3:4) у матчы Экстралігі.

– Вельмі дрэнна пачалі, адназначна прайгравалі ў руху. Другі перыяд быў нядрэнны, вярнуліся ў гульню. У трэцім дапусцілі памылкі, найдурнейшыя і незразумелыя выдаленні, будзем з гэтым разбірацца. Нашы гульцы не могуць сабе дазволіць такое вырабляць. А так... Характар праявілі.

– У гульню вы ўсё ж змаглі вярнуцца, чаго не хапіла да паўнавартаснага камбэка?

– Памылка, дрэнны пас.

– Ці маюць права так гуляць вашыя вопытныя хакеісты, як пры трэцім і чацвёртым галах?

– Не маюць права. Пасля гульні аб гэтым пагаварылі. Гэта для мяне па-за разуменнем. Хакей – камандны від спорту, а не індывідуальны. Трэба думаць пра сваіх партнёраў, заўзятараў, якія хвалююцца.

– Цяпер у трох каманд роўная колькасць ачкоў, што можаце сказаць па турнірнай сітуацыі?

– Галоўнае, што мы ўжо выйшлі ў плэй-оф. Мае значэнне толькі фінальны вынік. Калі восьмая каманда выб'е першую, ніхто не ўспомніць, хто лідыраваў у рэгулярным чэмпіянаце.

– Калі чакаць вяртанне Льва Камісарава?

– Ужо трэніруецца, катаецца, так што ў хуткім часе вернецца, – сказаў Стась.