Усе навіны

Віктар Касцючонак: «Юнацтва» рыхтуецца да плэй-оф, ідзе крок за крокам, ступенька за ступенькай»

30 студзеня, 23:18

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак падзяліўся эмоцыямі пасля перамогі над «Гомелем» (4:3) у матчы Экстралігі.

– Віншую каманду і заўзятараў з перамогай! Прыемна бачыць, калі нас падтрымліваюць і гоняць наперад. Хлопцы выдатна правялі першы перыяд, затым наступіла нейкая расслабленасць ці, хутчэй, страта канцэнтрацыі ў некаторых эпізодах. Далі суперніку глыток паветра, яны гэтым скарысталіся. Добра, што своечасова сабраліся, забілі патрэбныя галы, дацярпелі і перамаглі.

– Што адбылося з камандай у пачатку трэцяга перыяду, калі дазволілі суперніку вярнуцца ў матч?

– Індывідуальныя памылкі, недапрацоўка абароны і страта канцэнтрацыі.

– Атрымалася падцягнуцца да трэцяга месца, што скажаце па турнірнай сітуацыі?

– Мы туды асабліва не глядзім, рыхтуемся да плэй-оф, настройваемся на кожную гульню, як гаворыцца, ідзем крок за крокам, ступенька за ступенькай.

– Наступная гульня супраць «Металурга», складана будзе аднавіцца?

– Мы гэтаму надаем шмат увагі, у прыватнасці наш трэнер па фізпадрыхтоўцы над гэтым працуе. Медыцынскі штаб таксама ў справе. Хлопцы паспеюць аднавіцца.

– Ці плануецца ўзмацненне, заўтра дэдлайн?

– Заўтра і даведаемся. Спадзяемся, што будзе, – адказаў Касцючонак.