Усе навіны

Юпатаў пасля 6:2 над «Лідай»: «Дурныя выдаленні не дазволілі Малюціну аформіць «сухар»

5 лютага, 10:36

Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў падзяліўся меркаваннем аб матчы супраць «Ліды» (6:2).

– Вялікі дзякуй заўзятарам, якія прарабілі далёкі шлях, каб падтрымаць каманду. Па матчы: нядрэнна ўвайшлі ў гульню, працавалі на добрых хуткасцях, былі галявыя моманты і ў першым перыядзе.

У другім нападаючыя крыху спрасцілі нам гульню, пайшлі галы.

Трэці перыяд пачалі не вельмі добра, дурныя выдаленні не дазволілі Максіму Малюціну аформіць «сухар», – сказаў Юпатаў.