Усе навіны

Ягор Шаранговіч: «Прыемна зноў апынуцца на арэне «Нью-Джэрсі»

8 лютага, 10:05

Беларускі нападаючы «Калгары» Ягор Шаранговіч падзяліўся чаканнямі ад матчу супраць «Нью-Джэрсі».

– Апошні раз быў тут у красавіку ці ў траўні. Канешне, вельмі прыемна вярнуцца сюды. Я правёў у клубе 5 год. Прыемна зноў апынуцца на арэне. Упершыню знаходжуся ў гасцявой раздзявальні.

– Чаго чакаеш ад матчу?

– Ты канцэнтруешся на кожным матчы, імкнешся згуляць як мага лепш на каманду, выкладваешся на лёдзе, каб перамагчы.

Вядома, тут у мяне шмат знаёмых сярод гульцоў і сярод балельшчыкаў, але цяпер давядзецца згуляць супраць іх. Будзе добрая гульня.

– Якія ўспаміны прыходзяць на розум перш за ўсё, звязаныя з «Нью-Джэрсі»?

– Думаю, першы год у першым сезоне. Было вельмі эмацыйна. Таксама ўспамінаю першы хет-трык. У мінулым сезоне мы выйшлі ў плэй-оф, – сказаў Шаранговіч.