Усе навіны

Сцяпан Звягін: «Захавалі «Кубак будучыні» і гэта прыемная навіна»

11 лютага, 21:05

Нападнік моладзевай зборнай Беларусі Сцяпан Звягін пракаментаваў перамогу на «Кубку Будучыні».

– Напэўна, расслабіліся, хоць трэнерскі штаб заўсёды пра гэта кажа. Трошкі выпусцілі нітку гульні і прапусцілі чатыры галы.

Трэба дагульваць любы матч, таму што менавіта гэта і паказвае ўзровень гульца і яго стаўленне да хакея. Бывае, калі не ідзе гульня і трэба проста супакоіцца ў гэтыя моманты і працягваць працаваць.

У цэлым, я задаволены. Галоўнае, што каманда перамагла. Мы захавалі тытул і гэта прыемная навіна, – сказаў Звягін.