Усе навіны

Канадскі скаўт Філіпс: «Ілля Протас – вялікі нападаючы, які эфектыўна выкарыстоўвае свае габарыты для абароны шайбы»

14 лютага, 20:39

Канадскі скаўт Дэвід Філіпс даў характарыстыку 17-гадовага беларускага нападніка «Дэ-Мойн Бьюканерс» Іллі Пратаса.

– Протас – вялікі нападаючы, які эфектыўна выкарыстоўвае свае габарыты для абароны шайбы і стварэння прасторы для сябе і сваіх таварышаў па камандзе.

Ён таксама дэманструе добрае валоданне клюшкай і ўменне гуляць у вузкім прасторы, што дапамагло яму лёгка перанесці сваю гульню ў Паўночную Амерыку.

Яго самы прыкметны недахоп – катанне. У першую чаргу яму не хапае спрыту і паскарэння. Протас не рэагуе належным чынам на змены на пляцоўцы, – напісаў Філіпс.

У гэтым сезоне ў актыве Пратасв 40 гульняў у USHL, 30 (7+23) балаў, пры паказчыку карыснасці «+1» і 10 хвілінах штрафу.