Усе навіны

Сяргей Пушкоў: «У матчы з «Дынама-Маладзечна» шмат выдумалі ў большасці, хоць і забілі дзве шайбы»

14 лютага, 22:35

Галоўны трэнер «Брэста» Сяргей Пушкоў пракаментаваў вынікі матча з «Дынама-Маладзечна» (3:1).

– Добры матч атрымаўся сёння, шмат атакавалі і стваралі дастаткова момантаў. Так, шайба не ішла ў вароты, але гэта заслуга варатара каманды саперніка. Тое, што мы запланавалі сёння, тое і выканалі. Адзінае, шмат выдумалі ў большасці, хоць і забілі дзве шайбы. Працуем над гэтым!

– Наколькі сёння каманда была матываваная?

– Не бачу прычын для расслаблення. Апошнія матчы мы добра правялі, перамогі заўсёды даюць упэўненасць, а створаныя моманты гавораць аб тым, што мы можам гуляць у атакуючы хакей.

– Наступны хатні матч «зуброў» супраць «Юнацтва». У статусе гаспадароў брэстаўчане не перамагалі сталічны калектыў на працягу 21 года. «Брэст» падыходзіць да гульні ў ідэальнай форме?

– Падыдзем да гэтай гульні і паглядзім. Рэкорды і антырэкорды заўсёды калі-небудзь ламаюцца.