Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Дома прыходзіць 15 тысяч, мiнскае «Дынама» гэта падхопіць. Але на выездзе мы павінны гуляць лепш»

16 лютага, 09:51

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў пракаментаваў паражэнне ад маскоўскага «Дынама» (1:2) у матчы КХЛ.

– Першы перыяд не атрымаўся. Змаглі зраўняць лік, але потым у канцы прапусцілі. Было шмат страт. Два разы адышлі, а супернік добра рэалізуе лішняга. Два перыяды была роўная барацьба. У канцы матча не змаглі даціснуць. Трэба больш агрэсіўна дзейнічаць. Значыць, не заслужылі перамогу.

– Чацвёрты матч у гэтым сезоне з маскоўскім «Дынама». Ці ёсць дадатковае расчараванне, што не ўдалося абгуляць гэтага суперніка?

– Любая параза – расчараванне. Некаторым іншым камандам мы таксама прайгравалі па чатыры гульні. Не знайшлі ключы, каб пераламаць.

Другі гол суперніка атрымаўся простым, нам не хапіла такога працоўнага гола. Пры гульні 6 на 5 трэба было стварыць праблему варатару. Нам трэба палепшыць гэтыя моманты. Ёсць яшчэ некаторыя рэчы, якія мы агучылі камандзе, але гэта там і застанецца.

– Пасля першага перыяду ў паядынку з «Віцязем» прайгравалі з лікам 0:1. Цяпер таксама зазначылі, што першы перыяд не атрымаўся. Ці ёсць нейкія агульныя прычыны?

– Пачатак павінен быць агрэсіўней, больш адказным. Тады сказаў, што на выездзе мы павінны крыху мяняцца, станавіцца лепш. Дома прыходзіць 15 тысяч, нас гэта падхопіць. Але на выездзе мы павінны імкнуцца гуляць [лепш]. Будуць вялікія гульні.

– Ці паспее Сэм Анас аднавіцца да першага раўнда плэй-оф?

– Мы спадзяемся, што ён адновіцца. Ён з намі не паехаў, не гатовы. У нас тры-чатыры хлопцы, якія былі траўміраваны, зараз набіраюць форму. Мы задаволены іх самааддачай, але ім трэба крыху пабольш гульняў правесці. Пінчук, Рычы, Фрыц павінны даць нам энергію, майстэрства, – сказаў Квартальнаў.